Шчакатовіч Парфен Антонавіч, вельмі цікавы, энергічны чалавек. Парфен Антонавіч працаваў бібліятэкарам да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, потым быў мабілізаваны і пайшоў на фронт. У час вайны будынак народнага дома быў часткова разбураны і пасля вызвалення Турава ў той часцы нардома, якая засталася цэлай, у маленькім пакойчыку была зноў адчынена бібліятэка, якой пачаў загадваць Ніцэвіч Трафім Карнеевіч. Ён па адной кніжачцы пачаў збіраць занава кніжны фонд цяперашняй нашай бібліятэкі. У 1946г., калі будынак нардома быў адрамантаваны, бібліятэцы быў прадстаўлены прасторны пакой на другім паверсе. І ў бібліятэку прыйшла працаваць маладая дзяўчына, уражэнка Турава, Малец (Дарошка) Наталля Мікітаўна, якая працавала да 1955 года, пасля яе перавялі працаваць у Бурязьскую сельскую бібліятэку. Калі Ніцэвіч Т.К. перайшоў працаваць у школьную бібліятэку, загадваць Тураўскай бібліятэкай некаторы час  прыехала спачатку Дзенісенка Марыя, а потым Люба (прозвішча, на жаль невядома).

     У Беларусі першыя бібліятэкі з'явіліся з распаўсюджаннем хрысціянства і кніжнай культуры. У 11–13 ст. бібліятэкі існавалі ў Полацкім, Турава-Пінскім, Мінскім, Гродзенскім княствах.

  Асабістыя бібліятэкі мелі некаторыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы. Асноўны масіў кніг захоўваўся і перапісваўся ў бібліятэкі праваслаўных манастыроў.

    Асабістую бібліятэку меў вядомы царкоўны дзеяч і пісьменнік “Златавуст” – праведнік Кірыла Тураўскі. Творы Кірылы Тураўскага былі  добра вядомы за межамі Тураўскай зямлі і захоўваліся ў бібліятэках Старажытнай Русі.

   Да нашага часу захавалася 20 старонак  Тураўскага Евангелля, якое зараз знаходзіцца ў бібліятэцы АН Літоўскай рэспублікі.

      Развіццё культуры на тэрыторыі Беларусі, пасля ўваходу яе ў склад Вялікага княства Літоўскага цесна звязана з форміраваннем беларускай народнасці. У працэсе фарміравання беларускай народнасці, праходзячай ва ўмовах доўгай і цяжкай барацьбы супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнету, беларуская культура накбывала самабытны характар і нацыянальную своеасаблівасць. Яна развівалася на аснове старажытна- рускай культуры, з-за параўнальна высокага развіцця беларускіх зямель, сыграла важную ролю ў Вялікім княстве Літоўскім.

    Нязмерна вялікая роля кнігі ў жыцці кожнага чалавека, і ў асноўным усе кніжныя багацці сканцэнтраваны ў бібліятэках. Па стану, у якім знаходзіцца бібліятэчная справа, можна меркаваць і аб культуры той ці іншай нацыі , і краіны наогул.

    Бібліятэкі маюць самую старажытную гісторыю, якую трэба вывучаць і ведаць. Важнейшым прадпасылкамі стварэння бібліятэк з’явілася ўзнікненне пісьменнасці, распаўсюджванне рукапісных кніг.

     У пачатку ХХ стагоддзя на Тураўшчыне грамадскіх бібліятэк не было, акрамя бібліятэкі пры Ўсесвяцкай царкве і царкоўна – прыхадской школе.

     З архіваў вядома таксама, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, і ў мястэчку Тураве, як у райцэнтры адчыняецца хата-чытальня. Першым бібліятэкарам хаты-чытальні быў работнік с/савета, прозвішча якога, на жаль невядома. Бібліятэка адразу размяшчалася ў памяшканні с/савета, займала невялічкі пакойчык і мела невялікі кніжны фонд, спачатку менш 100 экземпляраў кніг, які паступова папаўняўся за кошт таго, што кнігі дарылі дэмабілізаваныя чырвонаармейцы, студэнты, мясцовая інтылігенцыя і жыхары. Рабілася падпіска на газеты і часопісы такія, як “Бедната”, “Сялянская газета”, “Бязбожнік”. Выдавалася насценная газета “Красный пахарь.”

   А ў сярэдзіне 30-х гадоў, калі хата-чытальня рэарганізавана ў бібліятэку, пабудаваны народны дом. Першым загадчыкам якога стаў

  Шчакатовіч Парфен Антонавіч, вельмі цікавы, энергічны чалавек. Парфен Антонавіч працаваў бібліятэкарам да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, потым быў мабілізаваны і пайшоў на фронт. У час вайны будынак народнага дома быў часткова разбураны і пасля вызвалення Турава ў той часцы нардома, якая засталася цэлай, у маленькім пакойчыку была зноў адчынена бібліятэка, якой пачаў загадваць Ніцэвіч Трафім Карнеевіч. Ён па адной кніжачцы пачаў збіраць занава кніжны фонд цяперашняй нашай бібліятэкі. У 1946г., калі будынак нардома быў адрамантаваны, бібліятэцы быў прадстаўлены прасторны пакой на другім паверсе. І ў бібліятэку прыйшла працаваць маладая дзяўчына, уражэнка Турава, Малец (Дарошка) Наталля Мікітаўна, якая працавала да 1955 года, пасля яе перавялі працаваць у Бурязьскую сельскую бібліятэку. Калі Ніцэвіч Т.К. перайшоў працаваць у школьную бібліятэку, загадваць Тураўскай бібліятэкай некаторы час  прыехала спачатку Дзенісенка Марыя, а потым Люба (прозвішча, на жаль невядома).

У 1959 годзе, пасля працы ў Хільчыцкай сельскай бібліятэцы, загадваць перасоўным фондам Тураўскай раённай бібліятэкі была пераведзена Бруй Галіна Канстанцінаўна. Галіна Канстанцінаўна нарадзілася ў Тураве ў 1933 годзе. Спачатку  працавала ў родным калгасе. У 1964 годзе завочна закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна. Затым была пераведзена загадчыкам абанямента, дзе працавала да выхаду на пенсію. Галіна Канстанцінаўна была старанны бібліятэкар, які ўмее працаваць з чытачамі. Наведвальнікі бібліятэкі з павагай адносіліся да бібліятэкара, бо ў бібліятэцы заўсёды было шматлюдна, утульна і Галіна Канстанцінаўна старалася заўсёды выканаць запатрабаванні чытачоў, сардэчна пагутарыць з імі, калі трэба было, дасць параду.

   За шматгадовую, плённую работу Галіна Канстанцінаўна ўзнагароджана медалём “Ветэран працы” і многімі граматамі.У 1961 годзе ў раённую бібліятэку прыйшла працаваць загадчыцай чытальнай залы Хілінская Валянціна Фёдараўна, маладая дзяўчына з Турава, якая да гэтага працавала бібліятэкарам у в.Любавічы. Валянціна Фёдараўна мела сярэднюю спецыяльную адукацыю, умела цікава арганізаваць прапаганду кнігі.дуспуты, розныя вечары-сустрэчы з цікавымі людзьмі былі прывычнай справай у яе працы. У 1964 годзе яна перайшла працаваць у дзіцячую бібліятэку, стаўшы яе загадчыкам. А , замест яе з дзіцячай  бібліятэкі была пераведзена Жаўрыд Наталля Іванаўна, якая працавала да 1968 года.

   У 1962 годзе , калі Тураўскі раён быў рэарганізаваны і большая частка яго ўвайшла ў склад Жыткавіцкага, бібліятэцы быў аддадзены другі паверх былога райвыканкама і яна набыла назву гарпасялковай. Вялікі пакой займаў абанемент, у меншым размясцілася чытальная зала, а ў самым меншым метадычны адзел, пад кнігасховішча былі выдзелены тры невялікія асобныя пакоі. Кніжны фонд бібліятэкі складаў больш за 25 тысяч экземпляраў кніг і быў раскрыты кніжнымі паліцамі, выставамі кніг і бібліятэчнымі плакатамі. Праводзілася разнастайная цікавая масавая работа. Бібліятэка абслугоўвала 1790 чытачоў, якім выдана больш за 38000 экзэмпляраў кніг.

    У 1968 г. на змену некаторым былым работнікам бібліятэкі прыйшлі працаваць новыя бібліятэкары:

Дамашкевіч Праскоўя Яўхімаўна
Какора Вольга Міхайлаўна

    Праскоўя Яўхімаўна працавала загадчыцай чытальнай залы да 1973 года, потым перайшла працаваць у дзіцячую бібліятэку.

   Какора Вольга Міхайлаўна працавала загадчыцай перасоўнага фонда. Яна часта ездзіла ў вёскі, арганізоўваючы (там дзе не было бібліятэк) пункты выдачы кніг, або бібліятэку-перасоўку. Яна як ніхто іншы, умее і можа арганізаваць пункт выдачы або бібліятэку-перасоўку на прамысловых прадпрыемствах і іншых арганізацыях гарпаселка, а таксама на вёсках, дзе няма стацыянарных бібліятэк. У яе веданні заўсёды было не менш як 15 бібліятэк-перасовак і пунктаў выдачы кніг. Дзе пешшу, а дзе на маршрутным аўтобусе прыходзілася ездзіць ей з пачкамі кніг у бібліятэкі – перасоўкі і пункты выдачы кніг. Усе свае сілы і веды аддавала яна чытачам. Чалавек па характару вельмі абавязковы і дысцыплінаваны, старалася пакінуць свій след у рабоце. За шматгадовую плённую працу Вольга Міхайлаўна была ўзнагароджанна медалём “Ветэран працы” і многімі граматамі. Актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці.

    Пасля смерці Альберсона Яўхіма Майсеевіча ў 1972 годзе загадваць бібліятэкай прыехала малады спецыяліст бібліятэчнай справы Кошман (Карняйчук) Кацярына Сцяпанаўна з в.М.Малешаў, яна загадвала там мясцовым клубам. Працавала яна аж да 1993 года, потым перайшла на працу ў гарадскі дом культуры.

Кошман (Карняйчук)
Кацярына Сцяпанаўна

   Загадваць чытальнай залай у 1973 годзе прыйшла Марынкіна Валянціна Рыгораўна. Гэта маладая, энергічная жанчына, спецыяліст бібліятэчнай справы, яна заўсёды добра ўмела арганізаваць любое масавае мерапрыемства і валодаючы добрай дыкцыяй выдатна чытала вершы, была вядучай многіх мерапрыемстваў бібліятэкі.

    Да цэнтралізацыі ў бібліятэцы працавала 5 работнікаў: Карняйчук К. С. – загадчыца бібліятэкі, Марынкіна В.Р. вяла чытальны зал, Какора В. М. ведала бібліятэкамі-перасоўкамі, Бруй Г. К. – загадвала абаняментам і Паўтарацкая Т. М. – бібліятэкар па абслугоўванню чытачоў. Тамара Мікалаеўна працавала ў бібліятэцы нядоўга, але галоўная задача яе, як бібліятэкара, была дарыць людзям радасць з дапамогаю кніг.

   У 1979 годзе адбылася цэнтралізацыя бібліятэчнай сістэмы. Пасля яе Марынкіна В. Г. і Паўтарацкая Т. М. былі пераведзены на працу ў краязнаўчы музей.

  Увесь час кніжны фонд бібліятэкі павялічваўся. Так, у пачатку 80-х гадоў фонд складаў амаль 28 тысяч экземпляраў кніг, а ў 1990 годзе 32725. У апошнія гады кніжны фонд быў ачышчаны ад няпрофільнай, састарэлай літаратуры і складае 30 899 экземпляраў.

Марынкіна Валянціна Рыгораўна
Работа чытальнай залы
бібліятэкі ў 80-я гады.

      У 1991 годзе бібліятэка перайшла ў новае памяшканне былой бальніцы. Бібліятэка займае 5 комнат. Прасторны абанемент, светлую чытальную залу, дзве комнаты кнігасховішча.

У 90-я гады на змену былых  бібліятэкараў прыйшлі новыя: спачатку Домніч Наталья Мікалаеўна (1992-1993гг.),

потым у 1993 годзе Струк (Кошман) Таццяна Міхайлаўна

і Гаўрыловіч Алена Васільеўна (1993-1996гг.) – выпускніцы Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А.С.Пушкіна.

    Маладыя, цікавыя дзяўчыны, якія любяць сваю справу, чулыя, ветлівыя, добразычлівыя да чытачоў. Свае абавязкі выконваюць добрасумленна.

      Пасля скарачэння штату бібліятэкі ў ёй засталіся працаваць: Какора Вольга Міхайлаўна і Кошман Таццяна Міхайлаўна.

    Бібліятэка абслугоўвала 1200 чытачоў, кнігавыдача складала каля 20000 экземпляраў кніг. За кожным работнікам бібліятэкі замацавана па некалькі сельскіх бібліятэк, якім яны дапамагаюць у рабоце метадычнымі парадамі, а па магчымасці на практыцы. Дзейнасць бібліятэкі накіравана на адраджэнне нацыянальнай культуры, спадчыны роднага краю, аднаўленню старых свят, звычаяў і абрадаў.

  У 2000 годзе Какора Вольга Міхайлаўна пайшла на заслужаны адпачынак. На працу прыйшла Кузьміч Алена Дзмітрыеўна (2000-2015гг.),

маладая, добразычлівая дзяўчына, ветлівая і ўважлівая да чытачоў.

   У 2001 годзе ў бібліятэцы чытае 1300 чытачоў. Кніжны фонд бібліятэкі – 26 345 экз.кніг. Раз у паўгода выпісваюцца перыядычныя выданні, каля 70 экз.

     У 2002 годзе створаны клуб “Надзежда” аб здаровым ладзе жыцця. Ладзяцца тэматычныя вечары, урокі здароўя, кніжныя выставы. Адзін раз у квартал праводзіцца пасяджэнне, дзе рыхтуюцца мерапрыемства па гэтай тэматыцы.

   Па загаду аддзела культуры Жыткавіцкага райвыканкама ад 25. 11. 2003 года бібліятэка прыступіла да выканання платных паслуг: выдачы перыядычных выданняў і кніг з чытальнай залы.

  Асноўныя задачы і напрамкі бібліятэкі ў 2004 годзе – гэта зрабіць бібліятэку цэнтрам духоўнага адпачынку і адносін людзей. Абслугоўванне ўсіх слаёў насельніцтва ўсімі метадамі і формамі бібліятэчнай работы. Інфарміруе чытачоў аб паступаючай новай літаратуры. Кнігі якія адсутнічаюць у бібліятэцы заказваць па МБА і ўнутрысістэмнаму кнігаабмену.

   У жніўні 2004года г.п.Тураў быў прысвоен статус горада і стварэнне на яго базе культурна-турыстычнага цэнтра – прыняў кіраўнік нашай Дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

     У верасні 2004 года ў Тураве прайшло рэспубліканскае свята беларускага пісьменства і друку. Бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах свята. Ладзіліся ў бібліятэцы тэматычныя і літаратурныя вечары, урокі адраджэння, часы гісторыі. Таксама бібліятэкары прынялі ўдзел у навядзенні парадка і чысціні Турава. У 3-м квартале 2004года ў бібліятэцы створаны духоўна-культурны інфармацыйны цэнтр імя Кірылы Тураўскага, адкрыццё якого прайшло 28 лістапада 2004 года. Цэнтр ажыццяўляе асветніцкую дзейнасць па праблемам літаратурнага краязнаўства і мастацтва. Праводзіць сустрэчы са славутымі людзьмі края: пісьменнікамі, паэтамі, музыкантамі, артыстамі і г.д. У час адкрыцця прайшла прэзентацыя кнігі мясцовай паэтэсы Кацярыны Паповай “Роздум над вечнасцю”.

   У бібліятэцы добра наладжанна работа з даведачна-бібліяграфічным аппаратам: алфавітны каталаг, сістэматычны каталаг, сістэматычная картатэка артыкулаў. Усе матэрыялы, якія надрукаваны аб родным Тураве і Тураўшчыне змешчаны ў краязнаўчай картатэцы.

У 4-м квартале 2006г. для паляпшэння работы з чытачамі быў дадзены ксеракс і камп’ютар, бібліятэка цалкам пачала выконваць ролю публічнага цэнтра прававой інфармацыі, садзейнічае распаўсюджванню прававых ведаў сярод жыхароў. З 2006 года пры бібліятэцы працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі Базы “Эталон”.

      У 2010 годзе бібліятэка прыняла ўдзел у абласным конкурсе “Бібліятэка, патрэбная грамадству”. У намінацыі “Прапаганда гісторыка–культурнай спадчыны на прыкладзе дзейнасці Тураўскай гарадской бібліятэкі” была ўзнагароджана Дыпломам.

     З 1 ліпеня 2015 года ў бібліятэцы адбыліся змены: прайшло аб'яднанне гарадской і дзіцячай бібліятэк. Рашэннем Жыткавіцкага райвыканкама 01.06.2015 года №898 "аб аптымізацыі сеткі ўстаноў культуры Жыткавіцкага раёна" на падставе арт. 40 Закона РБ ад 04.01.2010 "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні" пункта 4 Указа РБ ад 12.04.2013 г. №168 "аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў" вырашыў: закрыць наступныя ўстановы культуры: Тураўскую дзіцячую бібліятэку з 01.07.2015 года. У гарадской бібліятэцы быў адкрыты дзіцячы аддзел літаратуры.

   Змяніліся і работнікі бібліятэкі. Прадоўжыла сваю працу бібліятэкар Струк Таццяна Міхайлаўна, а з дзіцячай бібліятэкі перайшлі Вашкова Вера Паўлаўна і Бондар Таццяна Сяргеяўна. У 2016годзе Бондар Т.С. пайшла на заслужаны адпачынак, а ў бібліятэку на працу прыйшла Русая Таццяна Іванаўна.

    Структура бібліятэкі сённяшняга дня: абанемент, чытальная зала, дзіцячы аддзел літаратуры, кнігасховішча.

АБАНЕМЕНТ

ЧЫТАЛЬНАЯ ЗАЛА

ДЗІЦЯЧЫ АДДЗЕЛ ЛІТАРАТУРЫ

Кніжны фонд складае: 29 309 экз. Паступаюць і перыядычныя выданні: 18 газет і 32 часопісы.

 

У бібліятэцы ёсць і тэхнічныя сродкі: 2 камп’ютары з МФУ, выхад у Інтэрнэт, выконвае бібліятэка і платныя паслугі.

 

Ладзяцца розныя мерапрыемствы: праходзяць сустрэчы са знакамітымі ураджэнцамі краю, прэзентацыі кніг, выставы літаратуры.

 

Бібліятэка абслугоўвае 2190 чытачоў, наведванняў- 20100.

 

Інтэр’ер сённяшняга дня:

Адрас электроннай пошты: turovbibl@yandex.ru

Тэлефон: 8 (02353) 75159.

Сводный электронный каталог библиотек Гомельской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси