«Росчырк у вечнасць»

ПАЛАЖЭННЕ

раённага агляд-конкурса творчых работ накіраваных на папулярызацыю творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года ў рамках правядзення IIІ міжнароднага фестывалю літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага»

 

1. Агульнае палажэнне

     Сапраўднае Палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення раённага агляд-конкурсу творчых работ накіраваных на папулярызацыю творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года «Росчырк у вечнасць».

     Дадзенае Палажэнне вызначае асноўныя паняцці, мэты, задачы, асновы арганізацыі і правядзення конкурсу, пастаноўкі працы бібліятэк у галіне літаратурнага краязнаўства.

     Конкурс накіраваны на захаванне і развіццё гісторыка-культурных, літаратурных традыцый, духоўнага патэнцыялу раёна на аснове літаратурнай творчасці пісьменнікаў-землякоў.

     Заснавальнікам і арганізатарам конкурсу з'яўляецца ДУК «Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк».

 

2. Мэты і задачы конкурсу

     адраджэнне цікавасці да нашай  культурнай спадчыны, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя літаратурнай творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2021 г., прапаганда нацыянальнай літаратуры, мовы, народнай культуры;

     узмацненне ролі бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва;

     распаўсюджванне ідэі беларускасці;

     пошук новых форм работ з кнігай;

     вызначэнне найлепшых прафесійных дасягненняў па прапагандзе беларускай літаратуры;

     ушанаванне імёнаў лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры.

 

3. Парадак і ўмовы правядзення конкурсу

     У конкурсе могуць прымаць удзел спецыялісты і калектывы структурных падраздзяленняў ДУК «Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк».

     Конкурсныя работы могуць быць прадстаўлены ў наступных намінацыях:

     “За творчы  падыход па прапагандзе беларускай літаратуры”

     “За навацыі па папулярызацыі беларускай літаратуры сярод чытачоў”

     “За пошукавую і даследчую працу”

     “За падтрымку і развіццё чытання беларускай літаратуры”

     Конкурс праводзіцца з 19 сакавіка па 15 жніўня 2021 года.

 

4. Патрабаванні да конкурснай працы

     Конкурсныя работы павінны быць прысвечаны творчасці пісьменнікаў-землякоў, формам і метадам работы па папулярызацыі літаратурнага краязнаўства.

     Матэрыял павінен быць прадстаўлены ў электронным выглядзе (акрамя творчай работы), тытульны ліст павінен змяшчаць назву бібліятэкі, тэмы, аўтара (прозвішча, імя, пасада).

     Аналітычная даведка павінна характарызаваць дзейнасць бібліятэкі па
прапагандзе творчасці і дзейнасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года.

     Дадаткова могуць быць прадстаўлены матэрыялы з апісаннем массавых мерапрыемстваў бібліятэк:

     насценныя газеты, рукапісныя часопісы, фотавыставы, фотамантажы і іншыя падагульняючыя матэрыялы  адвольнай формы, фотаздымкі інтэр’ера бібліятэк;

     водгукі чытачоў;

     матэрыялы пра бібліятэкі, якія змешчаны ў СМІ і сацыяльных сетках Інтэрнэта.

 

5. Крытэрыі ацэнкі

     Актуальнасць, паўната і паслядоўнасць, эстэтычнае афармленне творчай работы па папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-землякоў;

     Наяўнасць арыгінальных падыходаў у арганізацыі масавай работы па папулярызацыі жыцця і творчасці пісьменнікаў-землякоў;

     Адпаведнасць зместу матэрыялаў заяўленай тэме і намінацыі, логіка падачы;

     Наяўнасць уласных пошукаў па краязнаўству.

 

6. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў

     Конкурсныя работы прадастаўляюцца ў аддзел маркетынгу і рэкламы ДУК "Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк".

     Вынікі конкурсу падводзяцца на пасяджэнні журы не пазней да 1верасня 2021 года.

     Па выніках конкурсу пераможцам уручаюцца: дыпломы ДУК "Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк" за I, II і ІІІ месца.

 

7. Склад журы

     1. Гаўрыловіч У.М. - старшыня грамадскага аб'яднання Гомельскага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

     2.Агіевіч С. В. - начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама.

     2. Сакалова А.В. - дырэктар ДУК "Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк".

     3.Сяргеева І.А. – заг. аддзелам бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы ДУК "Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк".

     4. Ляўковіч В.П. - метадыст бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы ДУК "Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк".

Сводный электронный каталог библиотек Гомельской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси