Перкін Навум Саламонавіч

літаратуразнаўца, крытык, празаік

   Нарадзіўся 15 лютага 1912г. у г.п.Тураў Гомельскай вобласці Жыткавіцкага раёна ў сям’і саматужніка. У 1928 г. паступіў у Гомельскае педвучылішча, але з 2-га курса вымушаны быў пайсці працаваць настаўнікам сельскай школы. Летам 1931года пераехаў у Мінск і паступіў рабочым на абутковую фабрыку, адначасова хадзіў у вячэрнюю школу. У 1932 г. прыняты на вячэрнее аддзяленне Мінскага педінстытута.

   Вучобу спалучаў з работай на фабрыцы, затым у БелТА у   якасці   літсупрацоўніка, загадчыка прамысловага сектара. Пасля заканчэння   педінстытута /1936 г./ некаторы час працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Полацкім педвучылішчы. Пасля   дэмабілізацыі працаваў настаўнікам

пры Мінскім педінстытуце. У чэрвені 1941г. накірованы на фронт. Камандаваў узводам, трапіў у акружэнне. Звязаўшыся з партызанамі у Бранскіх лясах, стаў байцом, затым камандзірам узвода, начальнікам штаба атрада Рагнедзінскай партызанскай брыгады. У верасні 1943 брыгада злучылася з Савецкай Арміяй.

   Скончыўшы курсы пры Вышэйшай афіцэрскай школе, да канца вайны кіраваў артбатарэяй, прымаў удзел ў баявых аперацыях, быў двойчы паранены.

   Дэмабілізаваўся ў снежні 1945 года. Са студзеня 1946 г. да апошніх дзен свайго жыцця працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы АН БССР навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара ўзаемасувязей літаратур, у 1963 – 76гг.  загадчыкам сэктара тэорыі літаратуры. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, медалямі, Ганаровай граматай ВС БССР.

   Першая публікацыя Н.Перкіна ў рэспубліканскім друку датуецца 1935г. Як літаратуразнавец пачаў выступаць у 1946г. Яго шматлікія працы прысвечаны важным тэарэтычным пытанням беларускай літаратуры. /”Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х г.: Праблемы сацыялістычнага рэалізму, творчасці асобных беларускіх пісьменнікаў / “Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасць”, “Творчасць Петруся Броўкі”, “Пятро Глебка”/.

   Пад яго кіраўніцтвам праводзілася даследаванне ўзаемасувязей беларус­кай літаратуры з рускай, украінскай, польскай, балгарскай, чэшскай і інш. літаратурамі.

   У сваей даследчыцкай дзейнасці спалучаў выкарыстанне дэталевага, фактаграфічнага матэрыялу з асвятленнем агульных заканамернасцей працэсу станаўлення і развіцця беларускай літаратуры ва ўмовах міжнацыянальных сувязей /“У сям’і брацкіх літаратур”/ Навуковыя інтарэсы Н.Перкіна былі цесна звязаны з актуальнымі праблемамі жыцця, асабліва з пытаннямі развіцця нацыянальнай культуры /Нацыянальнае і Інтэрнацыянальнае ў літаратуры/. Яго кніга “Чалавек   у савецкім раёне” выяўляе глыбокі погляд аўтара на гісторыю савецкай літаратуры, павагу да яе лепшых традыцый, уменне шмат у чым па-новаму асэнсаваць класічную спадчыну і плён пошуку сучасных пісьменнікаў, працэс развіцця рамана ў савецкую эпоху.

   Па складу свайго мыслення Н.Перкін быў вучоным-тэарэтыкам. Яго працы ў асноўным   тэарэтычныя і ў значнай меры наватарскія. У іх абагульнены вялікі мастацкі вопыт беларускай і ўсесаюзнай літаратур, многія з’явы разглядаюцца ў дыялектычнай сувязі і прычынных суадносінах са з’явамі гісторыі, філасофіі, псіхалогіі, сацыялогіі. Ён адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры” Т.1 “Гісторыя савецкай шматнацыянальнай літаратуры” /Т.1-2; Кн.1/ падручніка “Беларуская савецкая літаратура” для 9 - 10кл. Апублікаваў выразна аўтабіяграфічную аповесць “Хлопчык з мястэчка”. Кніга “Я стаў партызанам” у значнай ступені таксама аўтабібліяграфічная.

   2 кастрычніка 1976г. Н.Перкіна на жаль не стала. Імем Н.Перкіна названа вуліца у Тураве.

   Член СП Беларусі з 1954 года. Доктар філалагічных навук /1964г./ прафесар /1965 г./ Лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа /1980 г.; за ўдзел у 2т. даследаванні “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры” і “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры”. Пісаў на беларускай і рускай мовах.

© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.