Павел Міхайлавіч Шруб

   Павел Міхайлавіч нарадзіўся 20 лютага 1955 года ў вёсцы Хільчыцы. Скончыў сярэднюю школу і Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, працаваў у інстытуце энергетыкі АН БССР, потым  - Мінскую вышэйшую школу МУС, служыў у міліцыі, дайшоў да звання маёра  – вось гэты чалавек стаў паэтам, жыве і працуе ў Мінску.

  Першы зборнік паэзіі Паўла Шруба “Лабараторыя” выйшаў у 1987 годзе, калі маладому паэту было каля трыццаці.

Ён адразу звярнуў на сябе ўвагу сваім грамадскім пафасам, неардынарнасцю думак, выказанных у вершах, лірызмам. За зборнік быў удастоены прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. А паэта ўжо непакоілі новыя думкі і задумы, новыя тэмы. Яны рэалізаваліся ў наступным зборніку “Позні світанак”, і яшчэ ў большай ступені ў кнізе “Чорна-белы свет”, дзе трывожна-шчымлівыя ноткі аб знявечанай Чарнобылем Беларусі далі аб сабе знаць як ніколі раней, потым выйшла чарговая кніга “Жыццё на валаску”.

   Дзе б ні жыў, куды б не ехаў, думкамі ён заўсёды на родным Палессі, на мілай сэрцу Тураўшчыне. Ніколі не забывае Павел Шруб сваіх мясцін і людзей. Многія яго вершы пакладзены на песні. Ёсць песня, напісаная жыткаўчанінам, вядомым кампазітарам Уладзімірам Буднікам, прысвечаная гораду Жыткавічы. А колькі вершаў напісана аб роднай Тураўскай зямлі.

 

У Тураве сённяшнім ціха-ціха.

І ўсё ж я не веру,

Што гэта канец,

Бо вучаць стагоддзі: ліха-не ліха,

Покуль апошні не счэз

Туравец….

© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.