КАЛЯНДАР

КУЛЬТУРНЫХ ПАДЗЕЙ І ПАМЯТНЫХ ДАТ

ЖЫТКАВІЦКАГА РАЁНА НА 2023Г.

 

  980 гадоў з дня нараджэння Ярополка Ізяслававіча (імёны пры хрышчэнні Пётр  и верагодна, Гаўрыіл), сын Ізяслава Яраславіча (паміж 1043 і 1050 – 1086 ці  1087), князь полацкі, уладзіміра-валынскі, тураўскі, святы Рускай Праваслаўнай царквы.

 910 гадоў з дня нараджэння Кірылы Тураўскага (каля 1113, г. Тураў Жыткавіцкага раёна – пасля 1190), беларускага і ўсходнеславянскага царкоўнага дзеяча, пісьменніка, багаслова. У 1984г. уключаны ў Сабор Беларускіх святых. У Тураве ў 1993г. яму пастаўлены помнік, у 2004 г. – у Гомелі.

 910 гадоў з дня нараджэння Лаўрэнція Тураўскага (каля 1113, г. Тураў Жыткавіцкага раёна – пасля 1190), беларускага святога, пустэльніка, тураўскага епіскапа. Пахаваны ў Кіеўскіх пячорах. Уваходзіць ў Сабор Беларускіх Святых.

  455 гадоў з часу першага ўпамінання (12.02.1568) в. Ленін Жыткавіцкага раёна. Кароль польскі і вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст даў князю Юрыю Алелькавічу дазвол на заснаванне мястэчка Ленін (назва ад наймення ўрочышча, дзе размясцілася мястэчка і маёнтак).

 45 гадоў з часу заснавання (1978) Жыткавіцкага біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння. Створаны як батанічны заказнік на тэррыторыі Жыткавіцкага раёна для аховы прыродных запасаў лекавых раслін (чабор, чарніцы, талакнянка, рабіна і інш.). плошча 15 тыс. га.

 30 гадоў з часу адкрыцця (1993) помніка Кірылу Тураўскаму ў г. Тураў Жыткавіцкага раёна.

 25 гадоў з часу заснавання (1998) Музея прыроды Нацыянальнага парку Прыпяцкі ў г. Тураў Жыткавіцкага раёна паводле рашэння кіраўніцтва Нацыянальнага парку Прыпяцкі. Адкрыты для наведвальнікаў з 2001г. Асноўны фонд музея налічвае больш за 250 адзінак захоўвання. Экспануюцца калекцыі насякомых, птушак, прадстаўнікоў расліннага і жывёльнага свету.

 75 гадоў з дня нараджэння Фралова Аляксандра Ўладзіміравіча (1948г.), доктар біялагічных навук, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

 75 гадоў з часу заснавання РДК ў Жыткавічах (1948г.).

 80 гадоў з дня нараджэння Богдана Мікалая Уладзіміравіча (1943 – 2002гг.), доктара тэхнічных навук, прафесара, лаурэата Дзяржаўнай прэміі.

 230 з часу абразавання вёскі Рудня, якая належыла памешчыцы Левандоўскай Раманіі Іванаўне (1793г.).

 95 гадоў з дня нараджэння Быстрэнка Любоў Мануілаўны (1923г.), заслужанага работніка рэспублікі ў галіне народнай адукацыі.

 95 гадоў з дня нараджэння Якубоўскага Міхаіла Аляксандравіча (1923г., в. Пагост), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, партызана атрада “За Радзіму”, узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна.

 

Студзень

 7 - 90 гадоў з дня нараджэння Давыдзенкі Галіны Емельянаўны (н. 1933, в. Заполле Рагачоўскага раёна), ганаровага грамадзяніна Жыткавічаў (2000).

 20 – 75 гадоў з дня нараджэння Дашкевіч Галіны (20.01.1948г.), кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай літаратуры Мазырскага педінстытута, аўтара паэтычнага зборніка “Верасніца”.

 

Люты

 8 – 100 гадоў з дня нараджэння Тураўца Рыгора Мікітавіча (8.02.1923г., в. Найда), заслужанага работніка рэспублікі ў галіне народнай адукацыі.

 12 - 455 гадоў з часу першага ўпамінання (12.02.1568) в. Ленін Жыткавіцкага раёна. Кароль польскі і вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст даў князю Юрыю Алелькавічу дазвол на заснаванне мястэчка Ленін (назва ад наймення ўрочышча, дзе размясцілася мястэчка і маёнтак).

 18 – 120 гадоў з дня нараджэння Языковіча Фёдара Міхайлавіча (18.02.1903 – 7.04.1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палесскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў у баі. На месцы яго гібелі пастаўлены абеліск. Яго імем названы вуліцы ў Калінкавічах, Мазыры, Акцябрскім. На будынку чыгуначнай станцыі Старушкі Жыткавіцкага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

 

Сакавік

 7 – 100 гадоў з дня нараджэння Сяргейчыка Аляксандра Сяменавіча (7.03. 1923г., г. Тураў), старшыня калгаса “Перамога”, узнагароджаны ордэнамі Леніна.

 20 – 100 гадоў з дня нараджэння Лукашэвіча Васіля Пятровіча (20.03.1923г., в Букча), заслужаны работнік рэспублікі рэспублікі ў галіне народнай адукацыі.

 

Красавік

 24 – 65 гадоў з дня нараджэння Юзюка Сяргея Уладзіміравіча (н.24.04.1958г.), майстара спорту Рэспублікі Беларусь, сярэбранага прызёра Кубка СССР 1990г.,  12-кратнага чэмпіёна Беларусі па гіравому спорту.

 

Май

 20 – 90 гадоў з дня нараджэння Маўшовіча Ісака Якаўлевіча (н. 20.05.1933г.), доктара медыцынскіх навук, прафесара.

 30 – 55 гадоў з дня нараджэння Балбуцкай С.М. /Гайкова/ (30.05.1968г.у в.Поўчын), паэтэсы, настаўніцы матэматыкі Верасніцкай сярэдняй школы.

 

Чэрвень

 8 – 90 гадоў з дня нараджэння Ярмаша Мікалая Адамавіча (8.06.1933, в. Востранка Жыткавіцкага раёна – 29.05.2004), беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1991). Прафесар (1992). Вынаходнік СССР (1980). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1978 г.

 18 - 90 гадоў з дня нараджэння Бацюшковай Клары Іосіфаўны (н. 1933, г. Гомель), ганаровага грамадзяніна Жыткавічаў (2000).

 

Жнівень

 10 – 55 гадоў з часу заснавання п. Чырвонае (1968г.).

 18 – 75 гадоў з дня нараджэння Куляша Мікалая Паўлавіча (н. 18.08.1948, в. Азяраны Жыткавіцкага раёна), беларускага мастака.

 20 – 130 гадоў з дня нараджэння Федаровіча Сямёна Васільевіча (20.08.1893, в. Грычынавічы Жыткавіцкага раёна – 10.03.1968), удзельніка барацьбы за ўстанаўленне савецкай улады на Беларусі.

 

Верасень

 28 – 95 год з дня нараджэння Лазарэвіча Мікалая Дзмітрыевіча (28.09.1928г.), заслужанага работніка рэспублікі ў галіне народнай адукацыі.

 

Кастрычнік

 28 - 85 гадоў з дня нараджэння Чыжыка Яўгена Іванавіча (1938г., п. Хваенск), беларускага вучонага ў галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1972г.). прафесар (1993). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1999г.).

 

Снежань

 21 – 95 гадоў з дня нараджэння Марусіч Сцепаніды Іванаўны (1928г., в.Запясочча), жывёлавода калгаса “Перамога”, героя Сацыялістычнай працы( (1966г).

 

 

Бібліятэкі-юбіляры

 40 гадоў з часу стварэння Дуброўскай сельскай бібліятэкі (1978г.).

 45 гадоў з часу стварэння Сяменчанскай сельскай бібліятэкі (1978г.).

 70 гадоў з часу стварэння Азяранскай сельскай бібліятэкі (1953г.).

 75 гадоў з часу стварэння Кольненскай сельскай бібліятэкі (1948г.).

 

 

Складальнік:  В.П. Ляўковіч, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы

Сводный электронный каталог библиотек Гомельской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.