Дзень беларускага пісьменства

 

Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне. Як правіла гэта свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы і кнігадрукавання. У 2021 годзе гэта свята пройдзе у Копылі. 


Менавіта ў кнігах, у «прыгожым пісьменстве», у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваецца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца — беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа-фігуры еўрапейскага маштабу. 


Штогод у святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.