Дашкевіч Галіна Мікалаеўна
паэтэса
кандыдат філалагічных навук
Галіна Дашкевіч нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў Тураве ў сям’і настаўнікаў. Скончыла філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага інстытута імя Н.К.Крупскай. Пасля яго заканчэння працавала выхавацелем у дзіцячым садку, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў СШ№6 г.Мазыра. скончыла аспірантуру пры інстытуце літаратуры імя Я.Купалы АН БССР.
Кандыдат філалагічных навук з 1990 года. Дысертацыю абараніла 29 лістапада 1989 года ў спецыялізаваным савеце па абароне дысертацый у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР.
З лістапада 1992 года - дацэнт кафедры беларускай літаратуры.
Дысцыпліны, якія выкладае: Гісторыя беларускай літаратуры і дзіцячая літаратура.
Вершы Г.Дашкевіч піша з дзяцінства. У 1964г. ў газеце “Жыццё Палесся” адбыўся літаратурны дэбют.
Яе вершы друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Першацвет”, альманаху “Галасы Тураўшчыны” , паэтычным зборніку “Роздум над вечнасцю”, калектыўным зборніку “Натхненне” і іншых выданнях.
Вызначальная тэма паэзіі Г.Дашкевіч – апяванне прыгажосці роднага краю, яго шчырых і працавітых людзей. Самі назвы палескіх вёсак выклікаюць у душы паэтэсы замілаванне, сведчаць пра маляўнічасць светабачання нашых продкаў, іх чуйнасць да прыгожага: паэтэса не шкадуе цёплых слоў, каб выказаць сваё захапленне землякамі.
Паэтэса імкнецца захаваць, зберагчы ўсё, што тычыцца яе Радзімы, родных мясцін: назвы палескіх вёсак, твары і імёны родных, сваякоў, суседзяў, песні, словы.
© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.