Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч

празаік, публіцыст, драматург

Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Закончыў філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі факультэта грамадскіх прафесій Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага.

    Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам Бялёўскай сярэдняй школы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 2 г.Жыткавічы. З 1997 года ўзначаліў калектыў жыткавіцкай раённай газеты “Новае Палессе”. У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Член творчых аб’яднанняў –

Беларускага саюза журналістаў /1998/ і Саюза пісьменнікаў Беларусі /2001/. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Івана Мележа /2001/, літаратурнага конкурсу Саюза беларускіх пісьменнікаў і газеты “Звязда” /2001/, абласнога літаратурнага конкурсу імя асветніка Кірылы Тураўскага /2007/. Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор у галіне прозы за кнігу “Плата за каханне” /Мінск, “Мастацкая літаратура”, 2007 год/ - узнагароджаны статуэткай “Залаты Купідон”. Лаўрэат расійскай прэміі імя Мікалая Мельнікава /2009/, Масква/.

   Уладзімір Гаўрыловіч – аўтар кніг: “Споднія яблыкі” /Мазыр, КПУП “Калор”,1999/,  “Дзе над горадам лунаюць буслы” /Мазыр, КПУП “Калор”, 2000/, “Забранае шчасце” /Мінск, Вытворча-выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Дом прэсы”, 2001/, “Глыбокія карані” /Мазыр, КПУП “Калор”, 2001/,         “На варце – днём і ноччу” /Мазыр, КПУП “Калор”, 2001/, “На мяжы” /Мазыр, КПУП “Калор”,2003/, “Плата за каханне” /Мінск, “Мастацкая літаратура”,2007/, “Крокі па роднай зямлі” /Мазыр, КПУП “Калор”, 2005/, “Адкрый сваё сэрца” /Мазыр, КПУП “Калор”, 2006/, “Запах черемухи» /Мазыр, КПУП “Калор”, 2007/, “Запрашэнне, Eingeladen! Приглашение” /Aapray, Швейцарыя, 2007/, “Вяртанне” /Мазыр, КПУП “Калор”, 2008/.

   Рэдагаваў калектыўны зборнік аўтараў Жыткавіцкага краю “Натхненне” /Мазыр, КПУП “Калор”, 2004/, пісьменнікаў Гомельшчыны “Натхненне. Вдохновение» /Мазыр, КПУП “Калор”,2007/, укладальнік-рэдактар альманахаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” “Літаратурная Гомельшчына”. Друкуецца ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, іншых выданях, а таксама ў выданнях Расіі, Украіны.

   З верасня 2011 года пераехаў у Гомель, дзе працаваў галоўным рэдактарам газеты “Гомельскія ведамасці”.

   Пісьменнік пільна ўглядаецца ў з’явы рэчаіснасці, даследуе паводзіны чалавека ў канкрэтных жыццёвых сітуацыях. Яго герой – часцей за ўсё просты чалавек, асоба, якая годна нясе ў сабе рысы беларускага характару. Піша раманы, аповесці, апавяданні. Спрабуе сябе ў драматургіі. П’есы пастаўлены на школьных сцэнах Гомельшчыны.

© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.