Алпееў Аляксандр Мікалаевіч
доктар палітычных навук,
кандыдат гістарычных навук
Алпееў Аляксандр Мікалаевіч – доктар палітычных навук, акадэмік Міжнароднай кадравай акадэміі (Кіеў), прафесар, з 1994 па 2002 годы – рэктар, з 2002 года – Генеральны дырэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута, кандыдат гістарычных навук, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук (Расія), ганаровы доктар МКА, лаурэат міжнароднай узнагароды – медаля – “За заслугі ў адукацыі”, ганаровая грамата Міжнароднага Алімпійскага камітэта.
Нарадзіўся А.М. Алпееў 29 кастрычніка 1946 года ў вёсцы Рудня Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Бацькі – сялянне, бацька працаваў у калгасе “Савецкая Беларусь”,
маці працавала на жывёлагадоўчай ферме. Скончыў сярэднюю школу №1 у г. Жыткавічы. Працоўны шлях пачаў настаўнікам фізічнай культуры ў Грэбеньскай васьмігадовай школе. У 1965 годзе прызваны ў Савецкую Армію, пасля тэрміновай службы ў гвардзейскай ракетнай брыгадзе у групе Савецкіх войск ў Германіі паступіў на гістарычны факультэт Белдзяржунівесітэта. У час навучання кожны год у летні перыяд вызджаў у якасці сезоннага рабочага на будаўніцтва на Поўнач, у Комі АССР, Запаляр’е, Краснаярскі край, Карэлію.
А.М. Алпееў служыў у органах дзржбяспекі Беларусі, затым працаваў на кафедры гісторыі Белдзяржуніверсітэта. Скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю, затым сумесную дактарантуру МКА, пры Міжнароднай Акадэміі Кіравання персаналам і Адкрытага універсітэта ЗША, паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю “Дынаміка сацыяльна-палітычнага працэса ў Рэспубліцы Беларусь ва ўмовах радыкальнага рэфармавання ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства”. У 1994 годзе арганізаваў і ўзначаліў гуманітарна-эканамічны інстытут.
Аўтар 120 работ: манаграфій, вучэбна-метадычных пасобій, брашур, тэзісаў і артыкулаў, у гэтым ліку кніг “Мы – народ…ХХ век” (1998г.), “Зямля мая – судьба мая” (2002 г.), “На изломе истории” (2004 г.) і г.д. Выпусціў два паэтычных і два песенных зборніка. На яго вершы напісана звыш 80 песень.
© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.