Агіевіч Уладзімір Іванавіч
пісьменнік, навукоўца, крытык
добрасумленна да 1936 года. У 1936 годзе, улетку, на будаўніцтве калгаснай клеці бацька ўпаў і разбіўся насмерць. На раённных сельскагаспадарчых выстаўках яго двойчы прэміявалі як добрага садавода і гародніка.
Да 1928 года я вучыўся ў сямігодцы. Скончыўшы школу, паступіў на кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы і з 1929 года пачаў працаваць настаўнікам пачатковай школы ў Жыткавіцкім раёне. Працуючы ў школе, прымаў актыўны ўдзел у раскулачванні і арганізацыі калгасаў у вёсках Ляхавіцкага сельсавета.
У 1933 годзе паступіў у Магілёўскі дзяржаўны педінстытут на літфак і скончыў яго ў 1937 годзе, атрымаўшы дыплом з адзнакай. 3 1937 па 1939 г. працаваў настаўнікам у Слуцкім педвучылішчы. У канцы 1939 года паступіў у аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. Вучобу ў аспірантуры перапыніла вайна. Эвакуіраваўшыся з Мінска, некаторы час працаваў настаўнікам у сярэдняй школе Саратаўскай вобласці. У кастрычніку месяцы 1941 года добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. Прызыў афармляўся ў Кістандэйскім райваенкамаце Саратаўскай вобласці. Служыў на Калінінскім фронце ў 397 стр. дывізіі, у 448 палку, 3 батальоне, 7 роце. У сакавіку месяцы 1942 года быў паранены і кантужаны ў баі пад Холмам і накіраваны ў шпіталь (г. Мурам Горкаўскай вобл.). У жніўні месяцы 1942 года мяне выпісалі са шпіталю і вызвалілі ад вайсковай службы тэрмінам на 6 месяцах. 3 1943 года працаваў вучоным сакратаром аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР у Маскве. У жніўні 1944 года разам з Акадэміяй вярнуўся ў Мінск.
У 1946 годзе ў ліпені месяцы быў прыняты членам Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР і неўзабаве залічаны на пасаду літкансультанта ў апарат ССП.
Цяпер з'яўляюся рэдактарам грамадска-палітычнага аддзела часопіса «Беларусь».
За гады Савецкай улады ніхто з маіх сваякоў не быў рэпрэсіраваны, у ворага ў час Айчыннай вайны таксама ніхто не служыў.
Мая сям’я складаецца з сямі душ: жонкі Агіевіч Ганны Савішны, якая працуе настаўніцай у школе імя Я. Купалы, яе маці і чацвярых дзяцей.
Памёр Уладзімір Агіевіч 4 кастрычніка 1952 г.
Нарадзіўся 13 верасня (па ст. ст.) у 1910 годзе ў в. Пухавічы Ляхавіцкага сельсавета Жыткавіцкага раёна Палескай вобласці ў сям’і беднага селяніна.
Уся бацькава гаспадарка складалася з 1 ½ га ворыва, 3-х га балотнай сенажаці, каровы і некалькіх галоў дробнай жывёлы. Каня свайго не было. Мнагадзетная сям'я і адсутнасць дастатковых сродкаў для пражыцця прымушалі бацьку з году ў год ісці на сплаў лесу да мясцовых лесапрамыслоўцаў, а таксама наймаццаца на іншыя работы. У 1930 годзе, вясной, мой бацька уступіў у калгас імя Леніна Жыткавіцкага раёна, у якім працаваў
© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.