Ваш браузер устарел. Рекомендуем обновить его до последней версии.

КАЛЯНДАР КУЛЬТУРНЫХ ПАДЗЕЙ И ПАМЯТНЫХ ДАТ ЖЫТКАВIЦКАГА РАЁНА НА 2019 ГОД.

 

У 2019 годзе спаўняецца :

95 гадоў з часу ўтварэння Жыткавiцкага раёна (17 лiпеня 1924г.)

95 гадоў з часу ўстанаўлення ў г.Жыткавiчы помнiка У.I.Ленiну (студзень 1924г.) - першага на Гомельшчыне.

75 гадоў з часу вызвалення г.Жыткавiчы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў (6 лiпеня 1944г.).

55 гадоў з часу заснавання (1964) Тураўскага народнага ансамбля танца “Прыпяць” гарадскога Дома культуры Жыткавіцкага раёна. У 1974 г. прысвоена зване народнага. Дыпламант Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці (1975-1977), Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (Гомель, 1999, 2002), лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (1997, 1998) і іншых.

50 гадоў з часу адкрыцця (1969) радовішча бурага вуглю “Жыткавіцкае” ў Жыткавіцкім раёне. Радовішча не распрацоўваецца.

50 гадоў з часу адкрыцця абелiска на магiле пагранiчнiка Дворкiна М.С. у г.Жыткавiчы (1969г.)

50гадоў з часу ўтварэння Нацыянальнага парка “Прыпяцкi” (1969г.).

45 гадоў з часу заснавання (1974) Жыткавіцкага народнага хору работнікаў культуры пры раённым Доме культуры (з 2009г. гарадскі Цэнтр культуры). У 1982г. прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”.

25 гадоў з часу ўстанаўлення помнiка воiнам-зямлякам у п.Чырвонае (1994г.).

20 гадоў з часу заснавання (1999) ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння “Сярэдняя Прыпяць” на тэрыторыі трох раёнаў Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Створаны для аховы ўнікальнай пойменнай экасістэмы р.Прыпяць. Плошча – 90,4 тыс.га.

10 гадоў з часу заснавання (2009) сельгаспрадпрыемства “ААТ “Тураўшчына” ў Жыткавіцкім раёне шляхам рэарганізацыі КСУП “Аграпрыпяць”, да якога далучаны КСУПы “Рычоўскі”, “Запясочча”, “Верасніца”, Тураўскі кансервавы камбінат. Спецыялізацыя: вытворчасць і рэалізацыя сельскагаспадарчай і кансервавай прадукцыі, аказанне турыстычных паслуг, паляўніцтва.

 

Юбiлейныя даты знакамiтых людзей Жыткавiцкага раёна.

 

60  гадоў з дня нараджэння Бабінай Марыі Паўлаўны (н.1959, г.Тураў Жыткавіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (2003) Прафесар (2011). Аўтар больш за 170 навуковых работ.

90 гадоў з дня нараджэння Акулiча Аляксея Якаўлевiча (1929, в.Старажоўцы), уладальнiка ордэна Ленiна.

85 гадоў з дня нараджэння Алексеевiча Фёдара Паўлавiча (1934, пас. Азёрны), Героя Сацыялiстычнай працы.

135 гадоў з дня нараджэння Бублiса Iёсiфа Аляксандравiча (1884 - 1970г.г.), уладальнiка ордэна Ленiна, удзельнiка iмперыялiстычнай вайны. /Мілевіцкі с/Савет/

85 гадоў з дня нараджэння Ерамейчык Ганны Яўхiмаўны (1934 - 1991г.г.), заслужанага работнiка рэспублiкi ў галiне народнай адукацыi. /в. Хваенск/

90 гадоў з дня нараджэння Жогаль Вольгi Iванаўны (1929г.), уладальнiцы ордэна Ленiна. /в. Бялёў/

95 гадоў з дня нараджэння Iвашкевiч (Некрашэвiч) Валянцiны Карлаўны (1924г.), заслужанага работнiка ў галiне народнай адукацыi. /г. Жыткавічы/

90 гадоў з дня нараджэння Курбана Мiкалая Мiкалаевiча (1929г.), уладальнiка ордэна Ленiна. /в. Запясочча/

90 гадоў з дня нараджэння Лазарчука Iвана Iёсiфавiча (студзень 1929г.), заслужанага работнiка сельскай гаспадаркi. /в. Пагост/

85 гадоў з дня нараджэння Маркевiча Васiля Нiчыпаравiча, заслужанага настаўнiка БССР ( 1934г.). /в. Пагост/

75 гадоў з дня нараджэння Мельнiкавай Нiны Антонауны (1944г.), заслужанага работнiка ў галiне сельскай гаспадаркi. /Верасніцкі с/Савет/

95 гадоў з дня нараджэння Петрушкевiча Аляксандра Юльянавiча (1924г.), уладальнiка ордэна Ленiна, працоўнага Чырвонага Сцяга. /Руднянскі с/Савет/

95 гадоў з дня нараджэння Рудэнка Мiкалая Васiльевiча (1924г.), Героя Сацыялiстычнай Працы, уладальнiка ордэна Ленiна. /Тураўскі гарадскі Савет/.

85 гадоў з дня нараджэння Сядзельнiка Уладзiмiра Дзянiсавiча (1934г.,в. Запясочча), прафесара, загадчыка кафедры рускай i замежнай лiтаратуры Арэхава-Зуеўскага педагагiчнага iнстытута, выкладчыка iнстытута сусветнай лiтаратуры iмя А.М. Горкага.

95 гадоў з дня нараджэння Шахлевiч Любовi Васiльеуны (1924г., в. М. Сцяблевiчы), заслужанага работнiка ў галiне народнай адукацыi.

 

Студзень

1 - 120 гадоў з дня нараджэння КАРЖА Васіля Захаравіча (1.01.1899 - 5.05.1967), аднаго з арганізатараў  і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху на Палессі. Генералмаёр, Герой Савецкага Саюза  (1943). Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў. Увосень 1941г. на чале атрада прайшоў рэйдам па Палескай і Мінскай абласцям. На месцы разгрому партызанамі пад кіраўніцтвам В.З. Каржа фашысцкага гарнізона ў в.Ленін Жыткавіцкага раёна ўстаноўлены мемарыяльны знак. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Пінску, Салігорску, Лунінцы, Давыд-Гарадку.

 

Люты

29 - 115 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Віктара Францавіча (29.02.1904г. г.Жыткавічы – 16.10.1978г.), беларускага ваеннага дзеяча. Генерал-лейтэнант (1949).

 

Красавік

28 – 70 гадоў з дня нараджэння Будніка Уладзіміра Іванавіча (28.04.1949, г.Жыткавічы - 8.08.2007), беларускага кампазітара, Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993). Член Саюза кампазітараў Беларусі (1977).

 

Май

15 - 65 гадоў з дня нараджэння Чарнагаловай Наталлi Арсенцьеўны (1954г., г. Жыткавiчы), члена Саюза мастакоў СССР.

 

Чэрвень

3 – 50 гадоў з часу заснавання (3.06.1969) Прыпяцкага дзяржаўнага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка на тэрыторыі Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў з мэтай захавання ў прыродным стане ўнікальных ландшафтаў Беларускага Палесся і вывучэння змен у экасістэмах у сувязі з меліярацыяй зямель на плошчыц 61,5 тыс.га. У 1995г. пры запаведніку заснавана “Эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка “Ляскавічы”. У 1996г. рэарганізаваны ў Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. У 1998 г. створаны музей прыроды.

10 – 245 гадоў з дня нараджэння Дамброўскага Антонія Самуэля (10.06.1774г.Тураў Жыткавіцкага раёна – 22.06.1838), беларускага жывапісца і тэатральнага мастака.

18 – 70 гадоў з дня нараджэння Сяргейчык Святланы Аляксандраўны (н.18.06.1949г., г.Тураў Жыткавіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1988). Прафесар (2008). Лаўрэат прэміі НАН РБ (1997). Сярэбраны медаль Галоўнага камітэта ВДНГ СССР (1986). Бронзавы медаль Галоўнага камітэта ВДНГ СССР (1987). Аўтар больш за 200 навуковых прац.

 

Ліпень

6 – 95 гадоў з дня нараджэння Лінкевіч Веры Раманаўны (н. 06.07.1924г., в. Юркевічы Жыткавіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне медыцынскіх навук. Доктар медыцынскіх навук (1970). Прафесар. Аўтар звыш за 180 навуковых работ, пад яе кіраўніцтвам абаронена 7 кандыдацкіх дысертацый.

26 – 60 гадоў з дня нараджэння Гаўрыловіч Наталлі Мікалаеўны (н. 26.07.1959, г.Жыткавічы), беларускай спартсменкі (альпінізм), інструктара-метадыста па фізічнай культуры і спорту. Майстар спорту Беларусі (1994).

 

Верасень

4 – 70 гадоў з дня нараджэння Дамашкевіча Мікалая Фёдаравіча (н.4.09.1949, г.Жыткавічы), дзяржаўнага дзеяча Беларусі.

25 - 90 гадоў з дня нараджэння Сiвухi Аляксея Мiкалаевiча (1929г.), заслужанага ўрача БССР. /в. Хваенск/

 

Кастрычнік

17 – 60 гадоў з дня нараджэння Бабінай Марыі паўлаўны (н.17.10.1959, г. Тураў Жыткавіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (2003). Прафесар (2011). Загадчык кафедры ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскай дзяржаўнай  акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Аўтар больш за 170 навуковых работ.

 

Лістапад

28 – 60 гадоў з дня нараджэння Мароза Міхаіла Міхайлавіча (28.11.1959, в Беражцы Жыткавіцкага раёна – 7.09.1977), юнака-героя, які ў мірны час здзейсніў подзвіг самаахвяравання дзеля выратавання жыццяў іншых людзей. Артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны, што папаў на транспарцёр бульбаўборачнага камбайна, ён вынес далей ад людзей. Выбухам быў смяротна паранены. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У Жыткавічах яму ўстаноўлены помнік. На месцы гібелі насыпаны Курган Памяці і ўстаноўлена мемарыяльная пліта.

 

Бiблiятэкi - юбiляры:

 

70 гадоў з часу адкрыцця Беразняцкай сельскай бiблiятэкi-клуба (1949г.)

95 гадоў з часу адкрыцця Бранiслаўскай сельскай бiблiятэкi-клуба (1924г.)

60 гадоў з часу адкрыцця Грычынавіцкай сельскай бiблiятэкi-клуба (1959г.)

90 гадоў з часу адкрыцця Людзяневiцкай сельскай бiблiятэкi (1929г.)

70 гадоў з часу адкрыцця Семенчанскай сельскай бiблiятэкi (1949г.)

90 гадоў з часу адкрыцця Хільчыцкай сельскай бiблiятэкi (1929г.)

90 гадоў з часу адкрыцця Перароўскай сельскай бiблiятэкi (1929г.)

70 гадоў з часу адкрыцця Хачэньскай сельскай бiблiятэкi (1949г.)

95 гадоў з часу адкрыцця Юркевiцкай сельскай бiблiятэкi (1924г.)