ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ I ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ

 

  ЖЫТКАВIЦКАГА РАЁНА НА 2021 ГОД

          

У 2021 годзе спаўняецца :

 

  • 100 гадоў (1921) з часу адкрыцця першай участковай бальніцы ў Жыткавічах.
  • 95 гадоў (1926) з часу ўтварэння раённага спажывецкага таварыства.
  • 90 год з часу адкрыцця (1931) у Жыткавічах раённых калгасных школ для падрыхтоўкі кіруючых кадраў калектыўных гаспадарак.
  • 90 год з часу (1931), калі ў Жыткавічах быў устаноўлены трансляцыйны радыёвузел.
  • 90 год з часу (1931), калі былі ўстаноўлены першыя дынамамашыны з мэтай электрыфікацыі Пухавіцкага, Браніслаўскага і Бялёўскага Саветаў Жыткавіцкага раёна.
  • 90 год з дня нараджэння Лаценковай М.І. (1931), заслужанага работніка рэспублікі ў галіне народнай адукацыі, ураджэнкі в. Запясочча.
  • 90 (1931) з часу стварэння рабгаса “Чырвоная Зорка”
  • 90 гадоў (1931) з часу стварэння машына-трактарных станцый у Жыткавічах і Тураве.
  • 85 год з дня нараджэння Саскевіча Ц.Я. (1936), узнагароджанага ордэнам Леніна, ураджэнца в. Сляпцы.
  • 85 гадоў (1936) з часу адкрыцця раймага ў г. Жыткавічы.
  • 85 гадоў з часу арганізацыі Жыткавіцкага лясгаса (1936).
  • 75 гадоў з часу заснавання (1946) Пагосцкага народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Міжрэчча” (1946) сельскага клуба в. Пагост Жыткавіцкага раёна. З 2004 г. мае ганаровае званне народнага, пацверджана ў 2007 г. Калектыў – лаўрэат фестываляў фальклорнага мастацтва “Берагіня” (1999, г.п. Акцябрскі), “Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных “ (2014, Лельчыцы) і інш.
  • 70 гадоў з часу адкрыцця першай у раёне дзіцячай бібліятэкі (1951).
  • 45 гадоў з часу назвы пасёлка торфаздабытчыкаў “Грабянёўскі” (1976).

 

Юбiлейныя даты знакамiтых людзей Жыткавiцкага раёна.

 

Студзень

 14 – 85 гадоў з дня нараджэння (1936) А.М. Лапко, ганаровага грамадзяніна г. Жыткавічы.

  24 – 70 гадоў з дня нараджэння (1951) У.А. Бобрыка, вучонага-філолага ГДУ імя Ф. Скарыны, ураджэнца в. Сямурадцы.

 

Люты

 90 гадоў з часу выхада першага нумара раённых газет “Прамежны Камунар” у Жыткавіцкім раёне і “Чырвоная Тураўшчына” у Тураўскім раёне.

  15 (27) лютага – 135 год назад праз Жыткавічы прайшоў першы цягнік.

  24 – 105 год з дня нараджэння Кота Васіля Андрэевіча (1916), Герой Савецкага Саюза.

 

Сакавік

  1 – 60 гадоў з часу стварэння міжраённага адзялення міжведамаснай вартавой аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Жыткавіцкага райвыканкама.

 12 - 60 год з дня нараджэння (1961) Ніны Канстанцінаўны Аксёнчык, беларускай пісьменніцы і мастачкі, члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, ураджэнкі в. Вятчын.

 

Красавік

 10 - 65 гадоў з дня нараджэння Амвросьевай Тамары Васільеўны (г. Тураў Жыткавіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне вірусалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1995). Прафесар.

 12 – 115 гадоў з дня нараджэння (1906 – 1958) А.П. Брэгмана, вядомага беларускага архітэктара, ураджэнца в. Людзяневічы Жыткавіцкага раёна.

 

Май

 20 гадоў (1991) з часу выпуску першай прадукцыі прадпрыемства “Пратон”, даччыннага вытворчага прадпрыемства ЖМЗ.

  1 – 70 гадоў з дня нараджэння Вашкова Адама Сямёнавіча (в. Верасніца Жыткавіцкага раёна), ганаровага грамадзяніна Рэчыцкага раёна.

  24 – 65 гадоў з дня нараджэння Цвірко Лідзіі Сяргееўны (в.Вятчын Жыткавіцкага раёна),  беларускага вучонага ў галіне паразіталогіі, доктара медыцынскіх навук.

  30 – 75 гадоў з дня нараджэння (1946) М.Ф.Хільмана, журналіста, галоўнага рэдактара рэспубліканскай газеты “Дачнік”, ураджэнца Жыткавіч.

 

Жнівень

  2 – 100 гадоў з дня нараджэння (1921) А.С. Чопчыца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнца в. Ленін Жыткавіцкага раёна.

  14 – 105 гадоў з дня нараджэння Лісовіча Фёдара Іванавіча (в. Гулевічы Жыткавіцкага раёна – 30.08.1972), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Палессі.

 15 – 85 гадоў з дня нараджэння Лоўгача Віктара Аляксандравіча (в.Хісцецкі Бор Жыткавіцкага раёна), беларускага пісьменніка, празаіка, публіцыста.

 28 – 60 гадоў з дня нараджэння Капліча Валерыя Міхайлавіча (в. Ленін Жыткавіцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне арахнаэнтамалогіі.

 

Верасень

  11 – 35 гадоў з часу перадыслакацыі будаўнічай арганізацыі МПК №76 у г. Жыткавічы (1986).

  16 – 90 гадоў з дня нараджэння Лысе́нка Пятра Фёдаравіча (в.Зарэчаны, Полацкі раён, Віцебская вобласць, 16.09.1931 – 23.03.2020), беларускага археолага, доктара гістарычных навук, ганаровага грамадзяніна г. Турава.

 30 – 10 гадоў з часу (30.09.2011), калі быў зарэгістраваны сцяг г. Жыткавічы Жыткавіцкага раёна ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь. Герб зарэгістраваны 20.07.2000.

 

Кастрычнік

  6 – 110 гадоў з дня нараджэння Савіцкага Андрэя Пятровіча (в. Хорлін Жыткавіцкага раёна – 1948), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці. Яго імем названа вуліца ў г. Лунінец Брэсцкай вобласці.

  13 - 80 гадоў з дня нараджэння Леўкаўца Леаніда Барысавіча (1941г., в.Пагост), кандыдата тэхнічных навук.

  29 – 75 гадоў з дня нараджэння (1946г., в.Рудня) А.М. Алпеева, доктара палітычных навук, прафесара, беларускага гісторыка.

 

Лістапад

 80 гадоў з пачатку дзейнасці (лістапад, 1941 – ліпень, 1944) Тураўскага камсамольска-маладзёжнага падполля. Дзейнічала ў Тураве Жыткавіцкага раёна, аб’ядноўвала 18 чалавек.

  6 – 75 гадоў з дня нараджэння (1946 – 1990) В.Д. Акімава, чэмпіёна Савецкага Саюза па баскетболу.

 7 – 90 гадоў з дня нараджэння (1931г., в.Браніслаў) Валчка Генаддзя Ігнатавіча, кандыдата гістарычных навук.

  11 – 110 год з дня нараджэння (1911) А.П. Судоменка, ганаровага чыгуначніка СССР.

 11 – 115 гадоў з дня нараджэння Бяляй Максіма Саввіча (г. Тураў Жыткавіцкага раёна, (11.11.1906 – 5.11.1973), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашыстцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.

 

Снежань

  12 – 40 гадоў з часу адкрыцця (1981) помніка Міхаілу Марозу.

 20 – 70 год з дня нараджэння (1951) У.М.Грома, заслужанага работніка культуры Беларусі (1985), ураджэнца в. Сямурадцы Жыткавіцкага раёна.

 

Бiблiятэкi - юбiляры:

70 год з часу адкрыцця Дзіцячай цэнтральнай бібліятэкі (1951г.)

100 год з часу адкрыцця Верасніцкай  сельскай бiблiятэкi (1921г.)

60 год з часу адкрыцця Хваенскай  сельскай бiблiятэкi (1961г.)

65 год з часу заснавання Азёрнаўскай сельскай бібліятэкі (1956г.)

 

Складальнік:  В.П. Ляўковіч, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы

Сводный электронный каталог библиотек Гомельской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси