Гамолка Мікалай Іванавіч

паэт і празаік

   Праз дзесяткі гадоў пасля вайны людзі сцвярджалі, што ў Найдзе жывуць самыя чулыя і спагадлівыя, найдабрэйшыя людзі.  Старажылы Найды гаварылі: “Найду, хоць і малая вёсачка, праславілі многія выхадцы. Але найбольш двое – Васіль Кот і Мікола Гамолка”.

   На жаль, нельга сказаць тое ж і сёння. Многае змянілася ў грамадстве, у нашым жыцці. Прыйшлі іншыя кнігі, камерцыйныя аднадзёнкі, якія нічога не могуць даць душы і да сапраўднай літаратуры не маюць адносін. Сапраўды тое, што закранае саму сутнасць чалавека, яго мінулага і будучыні, дзе за аснову выкарыстаны вялікі жыццёвы матэрыял, што прызывае чалавека быць чалавекам, доўга пыліліся на бібліятэчнай паліцы. Але ўжо адчуваліся зрухі – людзі пацягнуліся да літаратуры, якая здольна жывіць.

Запатрабаваны сёння і творы сына палескай зямлі Міколы Гамолкі, бо менавіта яны здольны навучыць маладое пакаленне сапраўднаму патрыятызму, любові да бацькоўскай зямлі, і, галоўнае, яны вучаць думаць і дбаць аб будучыні…

  Будучы паэт і празаік нарадзіўся у 1922 годзе у в. Брынёў Петрыкаўскага раёна. У два гады асірацеў. Памерла маці. Хлопчыка часова даглядала бабуля і дздуля. Дзіцячыя гады правёў у Найдзе.

   Пісаць вершы будучы пісьменнік пачаў яшчэ ў школе, і даволі ўдала. Першы верш апублікавала газета “Піянер Беларусі”, затым ажно два. А гэта ўжо поспех!  Амаль ў гэты ж час  “Чырвоная змена” публікуе на сваіх старонках верш “Любімаму Кліму”. Гэта акрыляе юнака. Ён працягвае дасылаць свае вершы ў абласныя і рэспубліканскія газеты, іх таксама друкуюць. Пачынаючага паэта з Жыткавіч заўважылі, запрасілі ў 1938 годзе на творчы семінар маладых пісьменікаў, які адбыўся ў Мазыры. Там адзначылі яго вершы.

   За некалькі гадоў Мікола Гамолка асвойвае жанр фантастыкі. Піша цудоўныя творы пра палёты ў космас савецкіх касманаўтаў.  Вядома, тады касманаўтаў рэальных не было. Дзве аповесці “За вялікую трасу” і “Цытадэль неба”  выйшлі ў 1959 годзе як раман “Шосты акіян”, асобным выданнем. 

  Амаль цалкам заснаваную на рэальных фактах Мікалай Іванавіч піша аповесць “Дзяўчына ішла па вайне”. Яе поспех у чытача быў відавочны: маладыя і сталыя людзі былі ўзрушаны лёсам семнаццацігадовай дзяўчыны Ніны Воранавай, якая, як і ўсе яе аднагодкі, рыхтаваліся да іншага жыцця, спадзявалася на чыстае каханне, была гатова да жыццёвых хвалюючых падзей, а замест гэтага ей выпала прайсці суровую праўду  вайны.

    Суровы подых вайны прысутнічае амаль ва ўсіх сталых творах пісьменніка – аповесцях “Лясная крэпасць”, “Сокалы-сакаляты”, “Партызанскія сёстры”.

   Да апошніх дзён жыцця Мікалай Гамолка цікавіўся справамі на сваёй малой радзіме, неаднойчы наведваў роднае Палессе.

   Той, хто хоць аднойчы з ім сустракаўся, не мог не здзівіцца разважлівасці, незвычайнай дабрыні  гэтага чалавека. Такім ён назаўсёды застанецца ў памяці землякоў. А галоўнае, што іх натхняе – яго творы жывуць. Яны запатрабаваны сённяшнім часам і не пакідаюць нікога абыякавымі. І гэта проста цудоўна. І гэта значыць, што ён заўсёды з намі, і за мяжой жыцця дапамагае людзям эстэтычна ўзбагачацца, расці духоўна.

    Являясь одним из первых сотрудников ИБОХ НАН Беларуси, Лахвич Ф.А. внес большой вклад вформирование его научных направлений, в особенности по  синтезу и исследованию низкомолекулярных биорегуляторов, создал научную  школу, которая успешно работает в различных областях современной  органической и биоорганической химии. Подготовил 20 кандидатов наук. По тематике исследований, проведенных под его руковод­ством, защищено 6 докторских диссертаций. Лахвич Ф.А. - автор и соавтор более 610 научных работ, включая 16 обзоров, 4 монографии и более 90 авторских свидетельств и патентов на изобретения, участник отечественных и международных (США, Швеция, Италия, Индия, Голландия, Венгрия, Польша, Чехия и др.) научных форумов, на многих из которых он выступал в качестве пленарного докладчика.

© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.

gallery/гамолка мікалай іванавіч