Алпееў Аляксандр Мікалаевіч

доктар палітычных навук,

кандыдат гістарычных навук

   Алпееў Аляксандр Мікалаевіч – доктар палітычных навук, акадэмік Міжнароднай кадравай акадэміі (Кіеў), прафесар, з 1994 па 2002 годы – рэктар, з 2002 года – Генеральны дырэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута, кандыдат гістарычных навук, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук (Расія), ганаровы доктар МКА, лаурэат міжнароднай узнагароды – медаля – “За заслугі ў адукацыі”, ганаровая грамата Міжнароднага Алімпійскага камітэта.

   Нарадзіўся А.М. Алпееў 29 кастрычніка 1946 года ў вёсцы Рудня Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Бацькі – сялянне, бацька працаваў у калгасе “Савецкая Беларусь”,

маці працавала на жывёлагадоўчай ферме. Скончыў сярэднюю школу №1 у г.  Жыткавічы. Працоўны шлях пачаў настаўнікам фізічнай культуры ў Грэбеньскай васьмігадовай школе. У 1965 годзе прызваны ў Савецкую Армію, пасля тэрміновай службы ў гвардзейскай ракетнай брыгадзе у групе Савецкіх войск ў Германіі паступіў на гістарычны факультэт Белдзяржунівесітэта. У час навучання кожны год у летні перыяд вызджаў у якасці сезоннага рабочага на будаўніцтва на Поўнач, у Комі АССР, Запаляр’е, Краснаярскі край, Карэлію.

   А.М. Алпееў служыў у органах дзржбяспекі Беларусі, затым працаваў на кафедры гісторыі Белдзяржуніверсітэта. Скончыў аспірантуру і абараніў кандыдацкую дысертацыю, затым сумесную дактарантуру МКА, пры Міжнароднай Акадэміі Кіравання персаналам і Адкрытага універсітэта ЗША, паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю “Дынаміка сацыяльна-палітычнага працэса ў Рэспубліцы Беларусь ва ўмовах радыкальнага рэфармавання ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства”. У 1994 годзе арганізаваў і ўзначаліў гуманітарна-эканамічны інстытут.

   Аўтар 120 работ: манаграфій, вучэбна-метадычных пасобій, брашур, тэзісаў і артыкулаў, у гэтым ліку кніг “Мы – народ…ХХ век” (1998г.), “Зямля мая – судьба мая” (2002 г.), “На изломе истории” (2004 г.) і г.д. Выпусціў два паэтычных і два песенных зборніка. На яго вершы напісана звыш 80 песень.

    Являясь одним из первых сотрудников ИБОХ НАН Беларуси, Лахвич Ф.А. внес большой вклад вформирование его научных направлений, в особенности по  синтезу и исследованию низкомолекулярных биорегуляторов, создал научную  школу, которая успешно работает в различных областях современной  органической и биоорганической химии. Подготовил 20 кандидатов наук. По тематике исследований, проведенных под его руковод­ством, защищено 6 докторских диссертаций. Лахвич Ф.А. - автор и соавтор более 610 научных работ, включая 16 обзоров, 4 монографии и более 90 авторских свидетельств и патентов на изобретения, участник отечественных и международных (США, Швеция, Италия, Индия, Голландия, Венгрия, Польша, Чехия и др.) научных форумов, на многих из которых он выступал в качестве пленарного докладчика.

© 2014. ГУК "Житковичская районная сеть библиотек". All Rights Reserved.

gallery/алпееў аляксандр мікалаевіч